Біяграфія кандыдата ад ЛДПБ – спрэс загадкі

2014 2014-03-19T22:42:27+0300 2014-03-21T13:43:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panocki-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія назіральнікі звярнулі ўвагу на несупадзенне дадзеных у раздрукаванай на ўлётках і агітацыйных плакатах біяграфіі аднаго з прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі. З прадстаўленай выбаршчыкам біяграфіі Івана Паноцкага вынікае, што гэты кандыдат у дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Універсітэцкай выбарчай акрузе № 7 з 1985-га году па 2003-ці служыў ва Узброеных сілах на Далёкім Усходзе, Забайкаллі, Паўночным Каўказе і Манголіі. На гэтай жа ўлётцы ніжэй напісана, што з 1991-га году ён служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Можна зразумець, што Іван Паноцкі служыў адначасова ў войсках дзвюх краін.

Гэты ж агітацыйны матэрыял сцвярджае, што кандыдат Паноцкі ў дадатак да вайсковай службы на дзве краіны яшчэ і працаваў на іншых працах: з 1993-га году будаўніком у Гародні, а з 1995-га – індывідуальным прадпрымальнікам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international