Гомель: на двух участках яўка, па дадзеных назіральнікаў, ужо завышана ў 10 разоў

2014 2014-03-19T22:37:05+0300 2014-03-19T22:37:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak-daterm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі паведамляюць, што ў Гомелі на двух участках яўку ўжо завысілі ў 10 разоў. Пад кантроль назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ўзялі ўчасткі №8 і №9 у Савецкім раёне Гомеля. Калі ў першы дзень датэрміновага галасавання, 18 сакавіка, на участку №8 яўка, па дадзеных назіральнікаў і пратаколу камісіі супала – 10 чалавек, то 19 сакавіка назіральнікі налічылі 11 чалавек, а ў выніковым пратаколе камісіі з'явілася лічба «112 чалавек». На ўчастку №9 за 19 сакавіка назіральнікі налічылі 10 чалавек, а ў пратаколе з'явілася лічба «121 чалавек».

«Напэўна, атрымалі загад павысіць яўку, - па тэлевізары ж сказалі, што людзі галасуюць актыўна, вось нашы камісіі і «падцягнулі» колькасць выбаршчыкаў звыклым спосабам», - мяркуе праваабаронца Анатоль Паплаўны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international