У Магілёве на многіх участках адсутнічаюць стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты

2014 2014-03-19T13:03:45+0300 2014-03-19T13:03:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе кандыдат у дэпутаты ў магілёўскі гарадскі і абласна Саветы дэпутатаў Аляксей Паўлоўскі.

“На ўчастках для галасавання №74 і 75, якія размешчаны ў сярэдняй школе №26, адсутнічаюць стэнды, якія павінны знаходзіцца за межамі памяшкання для галасавання і на якіх мусяць размяшчацца агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты. Дырэктар сярэдняй школы №26 Макарчыкаў, які з’яўляецца адначасова і старшынёй адной з гэтых выбарчых камісій, сказаў, што паставіць гэтыя стэнды толькі ў асноўны дзень галасавання 23 сакавіка”, - кажа Паўлоўскі.

Дэмакратычны кандыдат адзначае, што падобная заява з’яўляецца перашкодай для законнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты, тым больш, што ў дзень выбараў любая агітацыя забаронена.

 З гэтай нагоды Аляксей Паўлоўскі збіраецца пісаць скаргі ў гарадскую і абласную выбарчыя камісіі, а таксама ў Пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international