У Горадні затрыманы Яўген Скрабатун
29.05.2007.
Студэнта Варшаўскага унівэрсытэту Яўгена Скрабутана затрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале, а 10-й гадзіне цягнік у Польшчу адправіўся безь яго, паведамляе Радыё Свабода..Яўген Скрабутан удзельнічаў у Кангрэсе дэмакратычных сілаў, а ў аўторак раніцай вяртаўся ў Варшаву, дзе вучыцца. Мытнікі агледзелі ягоныя рэчы і забралі матэрыялы кангрэсу. Яны сказалі, што хутчэй за ўсё паперы забяруць для праверкі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










