У Бараўлянах на выбарчых участках не было звестак пра альтэрнатыўнага кандыдата

2014 2014-03-19T12:31:59+0300 2014-03-19T12:31:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-3.jpg

У Бараўлянах на выбарчых участках № 1 і 3 1-й Бараўлянскай выбарчай акругі № 5 па выбарах у Мінскі раённы савет дэпутатаў у першы дзень датэрміновага галасавання не было інфармацыі (фота і кароткая біяграфія) пра прамоўцу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Пракаповіча, тады як пра яго суперніка інфармацыя была.

 Дадзеныя актывіста падвезлі толькі перад абедам, тады як выбарчыя ўчасткі адчыніліся а 10-й гадзіне. "Цяжка сказаць, ці прывезлі б іх, калі б мы не спыталі", - адзначае Павал Пракаповіч.

 Ён паведаміў, што на 35 акругах у Менскі райсавет балатуюцца толькі 37 кандыдатаў, альтэрнатыўныя з іх - толькі ён і прадстаўнікі РППС.

 

На думку Паўла Пракаповіча, у адсутнасці звестак вінаватыя не ўчастковыя камісіі, а тэрытарыяльная камісія, прадстаўнікі якой засядаюць ужо далёка няпершыя выбары і заслужылі лаяльнасць улады. "Гэтыя людзі пры зборы подпісаў нават не маглі мне дакладна акрэсліць межы маёй акругі і выбарчых участкаў", - падкрэсліў прамоўца БХД.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international