Пасля вызвалення над Аўтуховічам устаноўлены прэвентыўны нагляд (абноўлена)

2014 2014-03-18T19:19:00+0300 2014-07-17T13:11:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

18 сакавіка ў Гродзенскай турме адбыўся выяздны суд па справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Разглядалася пытанне па ўстанаўленні над ім прэвентыўнага нагляду. Суд праходзіў без адваката, яму паведамілі пра пачатак працэсу за паўгадзіны да таго. Аўтуховіч хадатайнічаў адкласці суд да з'яўлення абаронцы, але яму адмовілі ў задавальненні просьбы. Справу разглядаў суддзя Ленінскага раёну г.Гродна Юрый Казакевіч, вядомы тым, што раней судзіў у Гродне журналіста Андрэя Пачобута.

Як паведаміў адвакат, над палітвязнем усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год і 4 месяцы. Аўтуховіч разлічваў на больш мяккі прысуд - 6 месяцаў нагляду.

Пасля суда Аўтуховіч сустрэўся са сваім абаронцам. Палітвязень скардзіўся на боль у руцэ і высокую вільготнасць у камеры.

Вызваленне Мікалая Аўтуховіча чакаецца 8 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international