У Празе прайшоў пікет у падтрымку «Маладога Фронту»

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг арганізацыяў наладзілі сёньня пікет каля беларускай амбасады ў Празе з пратэстам супраць пачатку ў Менску суду над сябрамі “Маладога Фронту”. Сярод удзельнікаў пікету – Аляксей Янушэўскі, які быў адным з абвінавачаных па справе, якая разглядаецца сёньня ў Менску, але здолеў зьехаць у Чэхію.

"Каля беларускай амбасады ў Празе адбываецца акцыя, наладжаная чэскай арганізацыяй "Свабодная Беларусь", “Amnesty International” і чэскай філіяй "Маладога Фронту". Тут прысутнічаюць людзі, якія выступаюць супраць незаконнага 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі і супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Акцыя прымеркаваная да суду над маладафронтаўцамі, які пачаўся сёньня ў Менску”, -- распавёў Янушэўскі «Радыё Свабода».

У “Amnesty International” была папярэдняя дамова аб сустрэчы з кіраўніцтвам амбасады. Але сёньня, калі зьявіўся гэты пікет, зьявіліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі , плякаты "Свабоду маладафронтаўцам" і "Спыніць рэпрэсіі ў Беларусі", прадстаўнікі амбасады адмовілася сустрэцца зь людзьмі з “Amnesty International”, спасылаючыся на тое, што амбасада ня ведае, пра якую сустрэчу ідзе размова і што яны ні зь кім не дамаўляліся, пваведамляе Хартыя 97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international