Хоцімская раённая камісія назвала, колькі працэнтаў напіша дэмакратычнаму кандыдату

2014 2014-03-17T13:43:47+0300 2014-03-17T13:43:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valeryyy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, які зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдатам у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, скардзіцца на ціск і перадузятае стаўлення з боку акруговай выбарчай камісіі, органаў выканаўчай улады.

У прыватнасці, кандыдат у дэпутаты кажа пра тое, што сябры раённай выбарчай камісіі яшчэ да пачатку галасавання адкрыта кажуць яму, колькі працэнтаў галасоў ён атрымае.

“Я з’яўляўся ўдзельнікам шмат якіх выбарчых кампаній, аднак выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў у 2014 годзе пераўзыходзяць па свайму цынізму ўсе папярэднія, - выказвае меркаванне Валерый Каранкевіч. – Да мяне, як кандыдата ад дэмакратычнай супольнасці, паўсюль перадузятае стаўленне з боку сяброў выбарчых камісій. Пра што казаць, калі днямі сябра Хоцімскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў райсавета Васілій Іванавіч Вацура сказаў мне прама ў вочы “Ну дадзім мы табе 2%, што ты яшчэ хочаш”.

Калі ажыццяўлялася праверка подпісаў выбаршчыкаў, аддадзеных за вылучэнне мяне кандыдатам у дэпутаты, ішоў шалёны ціск на людзей, якія падпісаліся за маё вылучэнне. Меў месца нават такі факт, што намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Томашэў Мікалай Уладзіміравіч даў магчымасць азнаёміцца з падпіснымі лістамі за маё вылучэнне оперупаўнаважанаму Касцюковіцкага міжрайдзела УКДБ па Магілёўскай вобласці Шаграю Андрэю Сяргеевічу. Супрацоўнік КДБ замест таго, каб лавіць шпіёнаў і бандытаў, пачаў праводзіць гутаркі з людзьмі, якія падпісаліся за маё вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты, ціснуць на іх. Атрымліваецца, што мясцовымі выбарамі ў нас займаецца КДБ, а не выбарчыя камісіі. Пра якія “роўныя магчымасці” можа ісці размова?

Раней я маўчаў, каб не падстаўляць людзей, аднак зараз некаторыя асобы пераходзяць усе межы нейкай прыстойнасці. На “левых” сайтах з’яўляецца інфармацыя паклёпніцкага зместу, у якой распаўсюджваюцца пасквілі пра “булдоса” Каранкевіча, зневажаецца гонар і годнасць іншых дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты з Магілёўскай вобласці. Гэтыя людзі адкінулі ўсялякія маральныя нормы, больш маўчаць проста нельга”.

Дэмакратычны кандыдат таксама звяртае ўвагу на тое, што на выбарчыя ўчасткі Хоцімскай выбарчай акругі №54 ужо завезена 15 тысяч выбарчых бюлютэняў, пры там, што ў акрузе пражывае менш за 13 тысяч выбаршчыкаў.

“Навошта іх столькі, што, выбаршчыкі новыя аднекуль з’явяцца? - задае рытарычнае пытанне Валерый Каранкевіч. – Тым больш, што ступені абароны ў бюлютэней ніякай, іх можна надрукаваць на любым ксераксе”.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама цесна супрацоўнічае з кампаніей “Гавары праўду”. Супернікам Валерыя Каранкевіча на выбарах дэпутата Магілёўскага абласнога Савета па Хоцімскай выбарчай акруге №54 з’яўляецца старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. Апанентам Каранкевіча ў змаганні за месца дэпутата Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 выступае сябра КПБ урач Сяргей Борматаў.

Неабходна адзначыць, што апошнім часам на пэўных інтэрнэт-рэсурсах Магілёўскай вобласці рэгулярна пачалі з’яўляцца публікацыі паклёпніцкага зместу пра дэмакратычных актывістаў і незалежных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Магілёўскай вобласці. На электронныя адрасы некаторых мясцовых журналістаў хтосьці дасылае лісты са спасылкамі на такія матэрыялы. Такі ўсплеск актыўнасці слаўных працаўнікоў на ніве паклёпу і правакацыі мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці звязваюць з маючымі адбыцца ў хуткім часе выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international