У Мінску затрымлівалі незалежных тэлежурналістаў

2014 2014-03-16T13:28:00+0300 2014-03-17T13:30:21+0300 be

Журналісты асвятлялі перадвыбарны пікет Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі ў раёне Камароўскага рынку. Затрыманне адбылося каля 11-й гадзіны – міліцыя забрала журналістаў разам з удзельнікамі акцыі ў Савецкі РУУС.

 

У міліцыі ў журналістаў перапісалі дадзеныя і ніякіх іншых працэдур не праводзілі. Увесь час у пастарунку відэакамера Алеся Сіліча была ў міліцыянтаў. Пасля вызвалення тэхніку яму вярнулі, але ўсе зробленыя на акцыі запісы былі выдаленыя, а картка памяці -- адфарматаваная.

 

Як распавёў прэс-службе ГА "БАЖ" сябра арганізацыі Генадзь Верацінскі, які таксама прыехаў да Савецкага РУУС даведацца пра лёс затрыманых, ён фатаграфаваў згаданы пікет, а міліцыянты спачатку захіналі яму камеру, а затым, адабраўшы фотаапарат, сцерлі ўсе здымкі.

Наталлю Валакіда вызвалілі каля 14-й гадзіны, Алеся Сіліча  у 14.30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international