Для кандыдата Леаніда Дубаносава ўсе месцы занятыя

2014 2014-03-17T13:01:07+0300 2014-03-17T13:01:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-kandydat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Кандыдат у дэпутаты Леанід Дубаносаў планаваў правесці пікеты 15-16 сакавіка ў спецыяльна вызначаных для гэтых мэтаў месцах, пра што ўведаміў Мікашэвіцкі гарвыканкам адпаведнымі заявамі.

З гарвыканкаму кандыдат атрымаў адмовы за подпісам старшыні Анатоля Давыдовіча. Чаму адмоўлена ў агітацыйным пікеце 15 сакавіка -- яму нават не растлумачылі.

У адказе адносна пікета 16 сакавіка Леаніду Дубаносаву паведамілі, што ў гэты дзень каля мясцовага ДК “Граніт”, дзе збіраўся агітаваць кандыдат, будзе дзіцячы конкурс. Хаця, па словах Леаніда, калі ён пісаў заяву, яму казалі, што ў гэты дзень і час там будзе свабодна. Кандыдат Дубаносаў спытаў, ці будзе свабодна 16 сакавіка каля бібліятэкі. На што атрымаў станоўчы адказ. Але і там яму было адмоўлена ў правядзенні пікета: маўляў, на дзень раней за яго напісаў заяву кандыдат Юрый Сушко на правядзенне ў гэтым месцы пікета з 10 да 20 гадзін.

Юрый Сушко – былы начальнік Дубаносава, які ў траўні звольніў яго з працы за адмову выйсці са свабоднага прафсаюза.

Нагадаем, што Дубаносаву таксама было адмоўлена Анатолем Давыдовічам правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў адзіным вызначаным гарвыканкамам памяшканні – мясцовым ДК. Пры гэтай адмове Давыдовіч прымяніў рукапрыкладства ў адносінах да палітычнага канкурэнта.

Сам Анатоль Давыдовіч балатуецца ў Лунінецкі раённы савет.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international