Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 10 базавых велічынь

2014 2014-03-17T12:26:13+0300 2014-03-17T15:55:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

   Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк раённым судом асуджаны да штрафу памерам 10 базавых велічынь. Ён быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй 13 сакавіка за правяденне адзіночнага пікета ў падтрымку Украіны. Віталь Гуляк выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. Суд меўся адбыцца 14-га сакавіка, але быў перанесены на 17-га.

Суддзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікета – украінскі дзяржаўны жоўта-блакітны сцяг і выраблены плакат. Віталь Гуляк збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international