Інфармацыя пра кандыдата ад Партыі БНФ Іллю Дабратвора наўмысна замоўчваецца?

2014 2014-03-17T11:13:12+0300 2014-03-17T16:11:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor-vybary-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сайт Заводскага раёна Мінска

Сайт Заводскага раёна Мінска

На сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, дзе, згодна з выбарчым заканадаўствам  павінны быць змешчаныя звесткі пра кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, чамусці адсутнічаюць біяграфічныя звесткі пра Іллю Дабратвора. І гэта пры тым, што 18 сакавіка ў Беларусі пачынаецца папярэдняе галасаванне.

Кандыдат ад Партыі БНФ Дабратвор балатуецца па Ахоцкай выбарчай акрузе № 1.

Ягонымі канкурэнтамі з’яўляюцца Ларыса Давыдзенка (Камуністычная партыя Беларусі), Аляксандр Рудакоўскі (Ліберальна-дэмакратычная партыя), ды Ігар Русакевіч (Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя).

А вось чаму Завадская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання не праінфармавала аб усіх чатырох зарэгістраваных кандыдатах – застаецца толькі здагадвацца.  Як і аб тым,  чаму  ў кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета ад Партыі БНФ Ільлі Дабратвора, які 16 сакавіка праводзіў перадвыбарчы пікет каля Камароўскага рынку ў Менску, незаконна канфіскавалі каля 200 афіцыйных перадвыбарчых улётак.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international