Затрыманых кандыдатаў у дэпутаты адпусцілі – без інфармацыйных улётак

2014 2014-03-14T21:45:09+0300 2014-03-14T21:49:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Затрыманых сёння ў Мінску Іллю Дабратвора і Антося Жылко адпусцілі з Маскоўскага РУУС. 

 

Кандадаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Ілля Дабратвор (ад БНФ) і Антось Жылко (ад АГП) былі затрыманыя 14 сакавіка ля ЦІП на Акрэсціна ў Мінску, дзе сустракалі вызваленых пасля 12-суткавага арышту Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава.

Супрацоўнікі міліцыі ўбачылі ў аўтамабілі Дабратвора яго інфармацыйныя ўлёткі для выбаршчыкаў, выраб якіх прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Абодвух кандыдатаў даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна, адкуль праз некаторы час адпусцілі.

Як паведаміў Ілля Дабратвор праваабаронцам, супрацоўнікі міліцыі ўлёткі яму не аддалі - сказалі, што будуць разбірацца ў панядзелак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international