У Мінску затрыманыя ўдзельніцы праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (абноўлена)

2014 2014-03-14T20:05:43+0300 2014-03-14T21:27:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельніцы праекта па назіранні за выбарамі Ганна Аземша і Паліна Бродзік сёння, 14 сакавіка, мусілі праводзіць трэнінг для назіральнікаў на мясцовых выбарах.

Калі яны ехалі ў аўтамабілі, у якім знаходзілася неабходная для правядзення мерапрыемства канцылярская прадукцыя і брашуры для назіральнікаў, на вуліцы Гусоўскага іх спыніла ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што іх аўтамабіль спынены па падазрэнні ў здзяйсненні ДТЗ, і папрасілі дзяўчат праехаць з імі для дагляду аўтамабіля.

У РУУС Фрунзенскага раёна Мінска, куды даставілі Ганну Аземшу і Паліну Бродзік, была аформлена працэдура вымання друкаванай прадукцыі. Таксама ў пратаколе дагляду аўтамабіля пазначана, што яны не маюць афіцыйных папераў пра выраб гэтай прадукцыі.

Каля 21:00 дзяўчат адпусцілі з РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international