Сёння суд над Вінаградавым і Арцыбашавым

2014 2014-03-14T11:53:25+0300 2014-03-14T11:53:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinahradau-arcybaszau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў, фота "Радыё Свабода"

Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў, фота "Радыё Свабода"

Грамадскі актывіст Павал Вінаградаў учора пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам). З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашыў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзінаў, паведаміла "Наша ніве" жонка Вінаградава Святлана.

Увечары Вінаградава знайшлі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, туды ж прывезлі і Арцыбашава.

Справу актывістаў будуць разглядаць сёння ў судзе Маскоўскага раёну.

Ніякай акцыі хлопцы не планавалі. Апошнім часам затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні грамадска значных акцый або прыезду ў Мінску чыноўнікаў высокага рангу з Расіі.

Нагадаем, Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання не прасіў.
З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. Ён павінен быць дома пасля 20:00 і да 7:00, яму забаронена пакідаць Мінск без дазволу міліцыі.

Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не пакінуў грамадскую дзейнасць, некалькі разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці - праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак у яго набліжаецца ўжо да 100.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international