Мазыр: кандыдату ў абласны савет вынеслі папярэджанне

2014 2014-03-13T18:05:22+0300 2014-03-13T18:05:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-plakaty-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты Гомельскага аблсавета па Баброўскай выбарчай акрузе №44 у Мазыры Уладзіміру Рэпко раённая выбарчая камісія вынесла папярэджанне. Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, кандыдата абвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў свае агітацыйныя матэрыялы без стварэння выбарчага фонда кандыдата і парушыў артыкулы 45 і 47 Выбарчага кодэкса Беларусі. Уладзмір Рэпко балатуецца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

«Трэба адзначыць, што на сённяшні момант у мясцовай газеце надрукавана толькі адна абвестка пра стварэнне выбарчага фонда кандыдата. Можна меркаваць, што ні адзін праўладны кандыдат не абцяжарваў сябе турботамі па стварэнню сваіх выбарчых фондаў, - лічыць назіральнік. - Кандыдатам-дырэктарам гэтая праца не патрэбная. Усё зробяць самі выбарчыя камісіі. Ужо надрукаваная, размешчаная на інфармацыйных стэндах і раскіданая па паштовых скрынях інфармацыя па кандыдатах у раённы і абласны Саветы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international