У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых

2014 2014-03-13T15:27:32+0300 2014-03-13T15:27:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cip-akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Аляксандр Вялітчанка атрымаў адказ на зварот, накіраваны начальніку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Актывіст прапаноўваў дапамогу - набыць тэлевізары для камер. Тэхніку хацелі купіць на сабраныя сродкі простых грамадзянаў.

Начальнік ЦІП І.Ю.Соколоўскі ў адказе растлумачыў, што бязвыплатную дапамогу арганізацыям мае права аказваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (паводле п.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2005 № 300 "Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай дапамогі"). А таму ад дапамогі грамадзян у ЦІП адмовіліся.
Аляксандр Вялітчанка лічыць, што такім чынам дзяржава адмовілася ад усякай дапамогі і не мае намеру ні за свой кошт, ні за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян паляпшаць умовы ўтрымання ў ЦІП .
«Адмова начальніка ЦІП кажа пра тое, што дзяржава не гатова супрацоўнічаць з грамадзянамі па паляпшэнню ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, нават у межах дабрачыннасці. Застаецца адкрытым пытанне, навошта прапісваць у заканадаўстве магчымасць абсталявання камер тэлевізарамі, калі на месцах робяць усё магчыма , каб не паляпшаць вольны час адміністрацыйна арыштаваных», - пракаментаваў адказ актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international