Незалежныя кандыдаты з Оршы абмяркоўваюць магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах

2014 2014-03-12T20:05:58+0300 2014-03-13T12:07:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мы абмяркоўваем сітуацыю, якая склалася па віне аршанскай друкарні. Мы не можам распачаць агітацыйную кампанію, бо нам не друкуюць нашы ўлёткі. Камусці абяцаюць вырабіць іх толькі напрыканцы гэтага тыдня, а некаторым – і ўвогуле кажуць, што да выбараў могуць не паспеюць," – распавёў кандыдат ад Партыі БНФ Ігар Казмярчак.

Актывістка Руху "За свабоду" Валянціна Ігнаценка ўжо пералічыла грошы за друк агітацыйных улётак, і толькі пасля гэтага ёй паведамілі, што друкарня загружаная працай, і таму надрукаваць яе агітацыйныя матэрыялы змогуць толькі на наступным тыдні. Калі да выбараў застанецца ў лепшым выпадку 7 дзён.

"Я пералічыла грошы, бо ў друкарні загадзя ніхто не папярэдзіў, што будуць затрымкі. І толькі потым мне сказалі, што спачатку надрукуюць усе матэрыялы для камісій, а мы, кандыдаты – будзем на апошнім месцы. І ўвогуле параілі пашукаць іншую друкарню, бо да выбараў могуць і не паспець. А патэлефанавала ў ЦВК, там слухаўку перадалі юрысту, і спадарыня пачала мяне дакараць, што я не паставіла ў дамове дату, да якой улёткі мусяць быць гатовыя. Ды ў тым бланку нават няма такой графы – для даты. І спачатку ж мне ніхто не сказаў, што будуць так пазніцца. Інакш, канешне, я і грошы б не пералічвала, і, можа, друкарню іншую пашукала б!" – гаворыць Валянціна Ігнаценка.

Сябру Партыі БНФ Ігару Казмерчаку аршанская друкарня паабяцала вырабіць улёткі да канца гэтага тыдня. Але верыць абяцанням ён не можа: яшчэ 6 сакавіка ён пералічыў грошы за друкаванне, а ўлётак няма дагэтуль.

Спачатку актывісту сказалі, што друкаваць улёткі не будуць, пакуль не атрымаюць дазвол ад райвыканкама. Абураны кандыдат паскардзіўся ў раённую выбарчую камісію, прычым калектыўную скаргу падпісалі адразу пяцёра незалежных кандыдатаў, і старшыня Мікалай Давідовіч 7 сакавіка запэўніў актывістаў, што пытанне вырашыцца "ўжо сёння". Праблемы ён патлумачыў тым, што дырэктар друкарні "малады", і добра не ведае свае працы. Але нічога не вырашылася і дагэтуль, гаворыць Ігар Казмярчак:

"Карысці ад таго, што я хацеў заключыць дамову з друкарняй загадзя, не атрымалася ніякай. Я вымушаны чакаць, пакуль друкарня выканае іншыя замовы, разам з астатнімі кандыдатамі. Мы бачым, што стаўленне да нас, прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці, грэблівае: абяцанні раздаюцца і не выконваюцца. З улікам таго, што праблема ўлётак не адзіная, што ў выбарчыя камісіі не ўключылі сябраў апазіцыйных партый, і што кандыдатамі шмат каго не зарэгістравалі па надуманых прычынах, мы абмяркоўваем магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах. На знак пратэсту супраць таго, што ў Оршы, прынамсі, мы ўжо бачым перадузятае стаўленне да прадстаўнікоў апазіцыі"

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international