ЗША: пасля 29 гадоў у турме для смяротнікаў з Глена Форда знялі абвінавачванні

2014 2014-03-12T16:24:41+0300 2014-03-12T16:24:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hlenn-ford.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глен Форд

Глен Форд

29 гадоў у турме для смяротнікаў і адмена прысуду ў сувязі са з'яўленнем доказаў невінаватасці: тое, што здарылася з Гленам Фордам незвычайна нават для ЗША, паведамляе Euronews.


64- гадовы Форд пакінуў турму ў Луізіяне напярэдадні. У 1984 годзе ён быў прыгавораны да вышэйшай меры за забойства гадзіншчыка ў горадзе Шрэвепорт, якое заўсёды адмаўляў, і праз год пераведзены ў сектар смяротнікаў.
Апынуўшыся на волі, Форд не мог схаваць разгубленасці: "Я правёў за кратамі амаль 30 гадоў! Што я цяпер буду рабіць? Я не магу пачаць жыццё спачатку, мне ўжо не 35 і не 40. Мае сыны, калі мяне пасадзілі, былі зусім маленькімі, а цяпер гэта дарослыя барадатыя мужчыны".
Адвакат вызваленага настроены аптымістычна: "Гэта выдатны дзень. Дзеля яго мы працавалі не адзін дзясятак гадоў. Спадзяемся, што сённяшні дзень стане для Глена пачаткам новага жыцця".
Апраўданне Форда стала магчымым дзякуючы прызнанню іншага чалавека ў забойстве 30- гадовай даўніны, пра што даведаўся паліцэйскі інфарматар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international