Любоў Кавалёва: "Рашэнне КПЧ ААН адносна парушэнняў у справе майго сына мусіць стаць настольнай кнігай для ўсіх суддзяў"

2014 2014-03-12T15:14:53+0300 2014-03-12T15:14:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliou_i_advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Кавалёў з адвакатам у судзе

Уладзіслаў Кавалёў з адвакатам у судзе

12 сакавка маці расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва схадзіла на прыём да старшыні Віцебска абласнога суду Мікалая Хамічонка. Ён не дазволіў ёй раздаць брашуры з рашэннем КПЧ ААН пад пагрозай прызнаць такія дзеянні незаконным пікетаваннем.

На думку Любові Кавалёвай, усе парушэнні, прызнаныя КПЧ ААН у справе, датычнай абвінавачання ў арганізацыі выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, мусяць быць прааналізаваныя суддзямі, якія выносяць цяжкія прысуды – уключна са смяротным пакараннем:

"Суддзі мусяць памятаць пра тое, што яны вырашаюць чалавечыя лёсы! І разумець сваю адказнасць за гэта, не дапускаць парушэнняў, падобных тым, што прызнаў КПЧ ААН у дачыненні да Уладзіслава. Зрэшты, парушэнні былі прызнаны і падчас следства па гэтай справе, і падчас суду, і ўжо пасля – калі майго сына расстралялі, не прыняўшы да ўвагі зварот КПЧ адтэрмінаваць выкананне прысуду да высвятлення ўсіх акалічнасцяў… Я прынесла 25 брашур з рашэннем КПЧ ААН у Віцебскі абласны суд, каб перадаць ва ўласныя рукі кожнаму суддзі. Старшыня суду не дазволіў гэтага. А на маю прапанову, каб выйсці з будынка і перадаваць брашуры на ўваходзе, Мікалай Хамічонак адказаў катэгарычна: што гэта будзе расцэньвацца як несанкцыянаваны пікет".

Прысутны на прыёме праваабаронца Павел Левінаў паспрабаваў дабіцца тлумачэнняў, чаму перадаць брашуры нельга:

"Старшыня суду сказаў, што гэта – матэрыяльныя каштоўнасці, і іх раздача і атрыманне можа разглядацца як хабарніцтва! Аднак адну брашуру ён узяў і паабяцаў, што давядзе змест да ўсіх суддзяў. Што да прапановы раздаць брашуры па-за межамі будынка, то спадар Хамічонак заявіў, што гэта будзе пікетаванне, бо "мае палітычныя мэты". Патлумачыць, пры чым ту палітыка, ён так і не змог".

Такія самыя брашуры з рашэннем КПЧ ААН Любоў Кавалёва адправіла поштай ва ўсе абласныя суды Беларусі, а таксама ў пракуратуры ўсіх узроўняў.

Апроч гэтага, маці і сястра абвінавачанага за тэракт у метро і пакаранага смерцю жыхара Віцебску звярнуліся да Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Яны патрабуюць ўзналення расследавання гэтай справы па адкрытых новых абставінах з мэтай наступнай пасмяротнай рэабілітацыі Уладзіслава Кавалёва.

Уладзіслаў Кавалёў і яшчэ адзін жыхар Віцебску, Дзмітрый Канавлаў былі асуджаны за арганізацыю і здзяйсьненне тэракту у менскім метро ў кастрычніку 2011 года. У сакавіку 2012 года абодва былі пакараныя смерцю. Афіцыйная дата выканання прысуду – 15 сакавіка 2012 года, хаця сваякі расстралянага маюць падставы меркаваць, што прысуд быў выкананы раней – 11 сакавіка.
З таго часу маці Уладзіслава Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына і паведамілі дакладную дату выканання смяротнага прысуду. Яна спасылаюцца на рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, згодна з якім утойванне месца пахавання чалавека, да якога прыменена смяротнае пакаранне, расцэньваецца як катаванне.

Любоў Кавалёва не верыць у вінаватасць сына, лічыць крымінальнае абвінавачанне па гэтай справе сфальшаваным, судовае разбіральніцтва - несправядлівым, а прысуд – незаконным. Яе пазіцыю падзяляюць многія жыхары як Беларусі, так і замежжа.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international