Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці

2014 2014-03-12T12:53:37+0300 2014-03-12T15:12:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ofis_pa_pravah_invalidau-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю аказвае прававую дапамогу, кансультуе па пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў, займаецца асветніцкай дзейнасцю: праводзіць семінары і трэнінгі, круглыя ​​сталы, рыхтуе і публікуе розныя маніторынгі і даследаванні па тэме правоў людзей з інваліднасцю, ажыццяўляе іншую дзейнасць. Адным з прыярытэтных напрамкаў з’яўляецца павышэнне абароненасці людзей з інваліднасцю і павышэнне даступнасці прававой дапамогі для дадзенай катэгорыі. У 2013-м годзе Офіс пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік вышэйшых навучальных установаў, паведамляе сайт арганізацыі.

Як распавяла дырэктар Офіса Эніра Браніцкая, юрыдычныя клінікі – гэта грамадскія прыёмныя пры ВНУ або некамерцыйных арганізацыях, у якіх студэнты-кансультанты пад наглядам і кіраўніцтвам выкладчыкаў-куратараў бязвыплатна аказваюць прававую дапамогу сацыяльна неабароненым грамадзянам. Сярод кліентаў юрклінік – людзі з інваліднасцю, а таксама іншыя катэгорыі, напрыклад, малазабяспечаныя, навучэнцы, пенсіянеры, беспрацоўныя, члены шматдзетных сем’яў і г.д. Клінічная юрыдычная адукацыя – гэта адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі сацыяльна арыентаваных юрыстаў.

Юрклінікі гатовыя актыўна ўдзельнічаць у аказанні бясплатнай прававой дапамогі людзям з інваліднасцю з мэтай абароны іх законных правоў. Супрацоўнікі Офіса лічаць важным пашырыць супрацоўніцтва з юрыдычнымі клінікамі пры ВНУ шляхам развіцця такога праграмнага кірунку, як правы людзей з інваліднасцю.

Менавіта таму папярэдне запланавана правядзенне тэматычных лекцыяў для студэнтаў-юрыстаў ва ўніверсітэтах. Лекцыі будуць уключаць наступную інфармацыю: тэхніка ўзаемадзеяння з асаблівымі кліентамі (этыкет інваліднасці і прынцыпы, парады па ўзаемадзеянні з людзьмі з інваліднасцю); дастатковы жыццёвы ўзровень і сацыяльная абарона (сацыяльнае забеспячэнне, выплаты дапамог, пераразлік пенсіяў, паслугі сацыяльнага работніка, рамонт жылля, прадастаўленне сацыяльнага жылля, а таксама льготы і асноўныя правы людзей з інваліднасцю); даступнасць (даступнасць усіх сфераў жыцця, гэта значыць – уключэнне чалавека абсалютна ва ўсе сферы жыцця чалавека (праца, адукацыя, ахова здароўя, правасуддзе і г.д.), уключаючы безбар’ернае асяроддзе) і г.д.

Першыя лекцыі пройдуць 5-6 сакавіка 2014 года ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, 11-12 сакавіка – у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова, і 13 сакавіка – у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international