“Маладому фронту” у чацьверты раз адмоўлена ў рэгістрацыі

2007 2007-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі маладзёвага грамадскага аб’яднаньня “Малады фронт”.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, такое рашэньне было прынята на калегіі 18 траўня. Як вынікае з афіцыйнага адказу упраўленьня юстыцыі, які атрымалі заяўнікі на рэгістрацыю, падставамі для адмовы з’явіліся неістотныя прычыны, што маглі быць выпраўленыя ў рабочым парадку.

Як паведаміў прэс-сакратар незарэгістраванага моладзевага аб’яднаньня Барыс Гарэцкі, “маладафронтаўцы” не пакідаюць надзеі на афіцыйную рэгістрацыю аб’яднаньня і таму зараз будуць рыхтаваць новыя дакументы для прадстаўленьня ў упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкама.

Нагадваем, што тым часам у судзе Савецкага раёна Менска 28 траўня, а 10.00 пачнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць актывістаў гэтай арганізацыі Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанкі, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага. Справы на іх заведзены па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Справу моладзевых актывістаў будзе разглядаць суддзя Руслан Аніскевіч.

Раней па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса РБ быў асуджаны лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч. Яго суд прысудзіў да 1,5 гадоў агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international