Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) і Сусьветная Арганізацыя Супроць Катаваньняў (OMCT) у межах сваёй супольнай праграмы, Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, выказваюць сваю глыбокую занепакоенасьць зыскам аб ліквідацыі, пададзеным супраць Беларускага Праваабарончага Цэнтра “Вясна” й ліквідацыяй “Прававой дапамогі насельніцтву”.

2003 2003-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парыж-Жэнева, 17 верасьня 2003

Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) і Сусьветная Арганізацыя Супроць Катаваньняў (OMCT) у межах сваёй супольнай праграмы, Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, выказваюць сваю глыбокую занепакоенасьць зыскам аб ліквідацыі, пададзеным супраць Беларускага Праваабарончага Цэнтра “Вясна” й ліквідацыяй “Прававой дапамогі насельніцтву”.

Суд па ліквідацыйным зыску супраць “Вясны”, які пачнецца 23 верасьня, ідзе за праверкамі, якія адбываліся з сакавіка па чэрвень 2003 году.

Паводле Міністэрства Юстыцыі, “Вясна” нібыта парушыла правілы справаводства, прадставіўшы нібыта падробленыя дакументы для рэгістрацыі ў 1999 годзе. Акрамя таго, за парушэньне лічыцца нявыплата сябрамі арганізацыі сяброўскіх складак.

У зыску міністэрства ўказана, што “Вясна” парушыла Пастанову Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 верасьня 2001 удзелам у незалежным назіраньні за апошнімі выбарамі прэзідэнта. Гэткім чынам, “Вясна” зьвярнула ўвагу міжнароднай супольнасьці на шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства. “Вясна” таксама абвінавачваецца ў звароце ў Вярхоўны Суд з просьбаю дазволіць ёй прадстаўляць у судзе інтарэсы людзей, якія не зьяўляюцца сябрамі арганізацыі, што нібыта зьяўляецца парушэньнем Артыкула 72 Грамадзянскага Працэсуальнага Кодэксу й Артыкула 22 Закона “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”. Таму Абсерваторыя лічыць, што сапраўдныя матывы Міністэрства Юстыцыі зьвязаныя з дзейнасьцю арганізацыі. Гэта парушае свабоду выяўленьня й свабоду аб’яднаньняў, і зьяўляецца накіраваным юрыдычным перасьледам.

Абсерваторыя таксама занепакоеная ліквідацыяй іншай праваабарончай НДА, “Прававая дапамога насельніцтву”, якая пачалася 2 жніўня. Згодна з Грамадзянскім Працэсуальным Кодэксам і Законам “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, для прававой дапамогі патрэбная адмысловая ліцэнзія, якой арганізацыя ня мела, паколькі была папярэдне пазбаўленая яе Міністэрствам Юстыцыі.

Абсерваторыя ўзо адзначала ўзмацненьне кампаніі па перасьледу НДА. За некалькі апошніх месяцаў мношія арганізацыі былі ліквідаваныя за нібыта адміністратыўныя парушэньні, як, напрыклад, “Ратуша”, “Варута”, “Хрысьціянска-сацыяльны Саюз Моладзі”, “Грамадскія ініцыятывы”, “Контур” і г.д.

Абсерваторыя тым больш занепакоеная сітуацыяй вакол “Вясны”, што,як паказваюць гэтыя нядаўнія прыклады, ліквідацыйныя зыскі заканчваюцца ліквідацыяй НДА.

Абсерваторыя адзначае, што ўсе гэтыя падзеі ўяўляюць сабой новы непрымальны крок дзяржаўных рэпрэсій супраць праваабаронцаў у Беларусі. У сувязі з гэтым Абсерваторыя заклікае Беларускія ўлады спыніць перасьлед праваабаронцаў, выконваць міжнародныя й рэгіянальныя абавязкі па абароне правоў чалавека. У прыватнасьці, Абсерваторыя заклікае ўлады прытрымлівацца Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах і Капенгагенскага дакумента АБСЕ, а таксама Дэкларацыі па правабаронцах ды Рэзалюцыі, што былі прынятыя Камісіяй ААН па правах чалавека 17 красавіка 2003 году.

Абсерваторыя паведаміць аб гэтай сітуацыі спадарыні Хіне Джылані, прадстаўніку Генеральнага Сакратара ААН па праваабаронцах.

Кантакт для прэсы:

OMCT : 00 41 22 809 49 39
FIDH : 00 33 1 43 55 20 11

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international