Вадзіма Саранчукова пазбавілі кандыдацкага статусу

2014 2014-03-11T21:58:37+0300 2014-03-11T21:58:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Адзінага кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага гарсавету ад Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова гарадская выбарчая камісія “зняла” з выбарчага працэсу. Пра гэта Саранчукову паведамілі на чарговым пасяджэнні гарадской камісіі. Абсурд сітуацыі ў тым, што камісія, якая зарэгістравала яго кандыдатам, постфактум нібыта выявіла парушэнні ў дэкларацыі пра даходы і маёмасць, складзенай кандыдатам. Цікава, што ў ранейшых выбарчых кампаніях Саранчукоў запаўняў такую дэкларацыю аналагічна, і раней да гэтага прэтэнзій не было.

Вадзім Саранчукоў ужо надрукаваў некаторыя свае агітацыйныя матэрыялы. Зараз невядома, што будзе і з агульнымі інфармацыйнымі выбарчымі матэрыяламі, якія паводле закону ўжо мусілі быць надрукаваныя.

Вадзім Саранчукоў у бліжэйшыя тры дні аспрэчыць рашэнне гарадской выбарчай камісіі ў абласной тэрытарыяльнай камісіі. Пакуль ён не здае сваё пасведчанне кандыдата ў дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international