viasna on patreon

Віцебскі апазіцыйны кандыдат Вадзім Кузьмін: "Інфармацыю пра мяне сказілі знарок!"

2014 2014-03-11T21:54:39+0300 2014-03-11T21:54:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzmin-vadzim-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі левых «Справядлівы свет», падпалкоўнік у адстаўцы Вадзім Кузьмін, кандыдат у дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў, лічыць абразаю тое, як пра яго падалі звесткі ў газету "Віцьбічы" і на агітацыйны плакат для выбарчых участкаў.

Пасля таго, як былы вайсковец падрыхтаваў аўтабіяграфічныя звесткі, і яны былі зацверджаны для друку абласной выбарчай камісіяй, гарадская камісія вырашыла іх "паправіць". У выніку "праўкі" знікла інфармацыя пра тое, што Вадзім Кузьмін ўзнагароджаны трыма ордэнамі за працу па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Зніклі звесткі і пра 5 медалёў, якімі кандыдат узнагароджаны. Нідзе не згадана, што ён мае 4 адукацыі.

"Мне сказалі, што звестак пра мяне зашмат, і што яны займаюць шмат месца. Таму, маўляў, іх трэба скараціць. Тым больш, што пра маіх канкурэнтаў інфармацыі няшмат – толькідзе вучыліся, і што працуюць на кіраўнічых пасадах. Каб "ураўнаважыць", пра мяне напісалі, што я проста "пенсіянер", што сябра апазіцыйнай партыі, і што быў судзімы. Вось такая ў мяне атрымалася біяграфія", -- гаворыць Вадзім Кузьмін.

Гарадская газета "Віцьбічы", публікуючы біяграфію кандыдата, наблытала з фактам судзімасці: указалі не той год, не той артыкул, а тое, што судзімасць ўжо даўно знятая, паведаміць "забылася". Давялося скардзіцца, кажа Вадзім Кузьмін. Але прабачэнняў за дапушчаныя памылкі ён не дачакаўся. На думку Вадзіма Кузьміна, артыкул №66 выбарчага заканадаўства рэгламентуе, каб пра кандыдатаў былі ўказаныя факты судзімасцяў. Але ж няма патрабаваня, каб быў указаны канкрэтны артыкул. Тым не менш, газета "Віцьбічы" надрукавала і гэта. Кандыдат лічыць такі падыход умяшаннем у асабістае жыццё, і з гэтай нагоды ён звярнуўся са скаргай у пракуратуру. Пра гэтыя ды іншыя прэтэнзіі да арганізацыі выбарчай кампаніі ў Віцебску Вадзім Кузьмін распавёў у адысловым відэавыступе, размешчаным на інтэрнэт-сайце "Віцебская вясна".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства