У Магілёве адцэнзуравалі біаграфію кандыдата ў дэпутаты

2014 2014-03-11T14:11:35+0300 2014-03-11T14:11:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

З гэтай нагоды актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі падаў скаргі ў Ямніцкую акруговую выбарчую камісію №35, а таксама ў Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію.

"У біяграфіі не пазначылі шэраг месцаў, дзе я працаваў раней, а таксама тое, што я не беспрацоўны, а часова непрацуючы. Таксама з інфармацыйнай улёткі прыбралі, што я з'яўляюся сябрам незалежнага прафсаюза РЭП, выстаўляў сваю кандыдатуру на выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе, а таксама што я не "сяджу на шыі выбаршчыкаў", а жыву за кошт таго, што вырошчваю і рэалізоўваю сельскагаспадарчую прадукцыю на ўласным зямельным участку плошчай 40 сотак", - кажа Паўлоўскі.

Кандыдат у дэпутаты адзначае, што ягоныя біаграфічныя звесткі зменены наўмысна. Паўлоўскі ў сваёй скарзе таксама просіць перавыдаць плакаты з яго біаграфічнымі звесткамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international