Петрыкаў: мандат абяцаюць кожнаму, хто «даў на гэта папярэднюю згоду»

2014 2014-03-10T20:58:12+0300 2014-03-10T20:58:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Петрыкаўскім раёне вынік выбараў ужо вядомы, калі верыць раённай газеце.

Выданне пералічвае кандыдатаў, якія ідуць у дэпутаты сельскага Савету, апісваючы іх як паважаных і адданых справе людзей.

«Альтэрнатыўных кандыдатур у выбарчых акругах Камаровіцкага сельсавета няма. Гэта і зразумела. Няшмат сярод вяскоўцаў ахвотнікаў пры цяперашняй занятасці ўзяць на сябе яшчэ і цяжар дэпутацкіх абавязкаў. Таму ў дзень галасавання мандат даверу абавязкова атрымае кожны, хто загадзя даў на гэта сваю згоду», - упэўнена піша раённая газета.

Толькі для чаго тады праводзіць выбары і марнаваць немалыя сродкі, калі «мандат атрымае кожны, хто даў на гэта згоду»?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international