Анатоля Лябедзьку чакае суд

2014 2014-03-07T16:39:24+0300 2014-03-07T16:39:24+0300 be

7 лютага старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў РАУС Савецкага раёна Менску для дачы тлумачэнняў па факту правядзення пікета салідарнасці з Украінай, які адбыўся ў мінулыя выходныя ў Менску каля Камароўскага рынку.

Пра далейшыя падзеі сайту ucpb.org распавёў Анатоль Лябедзька:

«Супрацоўнік міліцыі па прозвішчу Белы ўзяў тлумачэнні. Я сказаў, што насамрэч наш спікер Артур Фінькевіч падаў заяўку з фактам рэгістрацыі запісу ў журнале. Аднак у міліцыі няма інфармацыі аб тым, што была пададзена заяўка. І не правёўшы апытанне таго ж самага Фінькевіча, яны на месцы склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні – арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Потым выдалі позву ў суд на сераду а 10-й гадзіне».

Па меркаванні Анатоля Лябедзькі, «гэта яшчэ адно пацвярджэнне, што ні пра якія выбары размова не ідзе».

«Гэта ёсць рэакцыя на пасланне Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вельмі жорсткае ў адносінах да ўладаў,  –­ кажа Анатоль Лябедзька. – Фактычна ўсе пікеты з маім удзелам, незалежна ад таго, дзе яны былі  – ў Гародні, Бярэсці ці Менску, пасля праходзяць «зачыстку» з боку сілавых структур.

Падчас майго знаходжання ў пастарунку там быў і намеснік кіраўніка Савецкага РАУС Невяроўскі. Ён цікавіўся, чаму мы выйшлі з плакатамі ў падтрымку Украіны, калі іншыя, хто стаяў на пляцы, гаварылі пра нейкія ямкі на дарозе і т.п. У прыклад ён прывёў «Гавары праўду!» і «Белую Русь». Маўляў, вось гэтыя праводзяць, і з імі няма ніякіх праблем, а з вамі – такія праблемы. Далей ўзгадалі Германію часоў Адольфа Гітлера і што такое закон і Канстытуцыя. Так што, ёсць адзін пазітыў – тое, што я правёў такую прафілактычную працу з супрацоўнікамі міліцыі. А суд будзе». 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international