Баранавічы: перадвыбарчы пікет – за грамадзянскі кантроль за дзейнасцю ўладаў (фота)

2014 2014-03-07T10:28:19+0300 2014-03-07T10:28:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-agit-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах кандыдат у дэпутаты гарсавета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгор Грык правёў 5 сакавіка першы перадвыбарчы агітацыйны пікет у маладым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай. Удзельнікі трымалі шматлікія плакаты і транспаранты “Дзейнасці ўладаў – грамадзянскі кантроль”, “Кантракт – рабства для рабочага чалавека”, “Кантракт – пятля для працоўных”, “Улада жадае, каб мы маўчалі” і іншыя.

Мінакі з цікаўнасцю разглядалі і чыталі плакаты і транспаранты. Адныя выказвалі пікетоўшчыкам словы ўдзячнасці і падтрымкі, а людзі старэйшага ўзроста абураліся дзеяннямі “праклятых майданаўцаў”.

За ўдзельнікамі пікету назіралі трое міліцыянераў, а чалавек у цывільным здымаў пікетоўшчыкаў на відэакамеру.

 

Фота: Першы перадвыбарчы пікет кандыдата ў дэпутаты Баранавіцкага гарсавета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгора Грыка

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international