Судзьдзя Ала Трасямчук пакінула вырак Уладзімеру Шылу бязь зьменаў і прызнала яго вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі

2007 2007-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На бацьку салігорскіх братоў-маладафронтаўцаў накладзены штраф у памеры 20 базавых велічынь (620 тыс.руб). Cьведкаў з боку Уладзімера судзьдзя прызнала зацікаўленымі асобамі, а дзеяньні міліцыянтаў, што затрымлівалі Шылу напярэдадні Дня Волі, палічыла адпаведнымі закону. Судзьдзю Трасямчук не зьбянтэжыў той факт, што ў часе апошняга судовага паседжаньня сьведчаньні міліцыянтаў істотна розьніліся ад папярэдніх, saligorsk.org.

Нагадаем, што Ўладзімера Шылу разам зь непаўнагадовым сынам Ільлём затрымалі 23 сакавіка ды зьвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. 4 траўня абласны суд часткова задаволіў скаргу салігорскага актывіста на рашэньне мясцовага суду. Судзьдзя прызнала яго вінаватым у дробным хуліганстве. Абвінавачаньне ў непадпарадкаваньні міліцыянтам выклікала ў спн. Трубач сумнеў, таму справу накіравалі ў салігорскі суд на перагляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international