Гомельскія журналісты Беларускага Радыё Рацыя атрымалі афіцыйныя папярэджанні

2014 2014-03-06T14:02:27+0300 2014-03-06T14:02:27+0300 be

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы Міколы Бянько і Юліі Сівец, лічыць неабходным абскардзіць папярэджанне з Гомельскай абласной пракуратуры, якое атрымалі журналісты Беларускага Радыё Рацыя. Па яго словах, пракурор прад'явіў, акрамя іншых доказаў, ліст з Міністэрства замежных спраў, у якім адзначаецца, што Беларускае Радыё Рацыя не акрэдытавана як сродак масавай інфармацыі ў Беларусі.

- У якасці месца працы яны абодва ўказалі фрыланс, што яны фрылансеры. Пракурор не пагаджаўся адразу напісаць гэта слова. Але я сказаў, што гэта іхняе тлумачэнне і яны самі вырашаюць, што пісаць, а што не пісаць. Мы будзем абскарджваць. Чаму? Калі гэтага не рабіць, то нас, журналістаў, і далей будуць выклікаць у пракуратуру, перашкаджаць працаваць.

Журналісты Мікола Бянько і Юлія Сівец атрымалі афіцыйныя папярэджанні з Гомельскай абласной пракуратуры аб недапушчальнасці парушэння закона, а ў прыватнасці незаконнай журналісцкай дзейнасці ў рэгіёне. Доказамі ў пракуратуры палічылі матэрыялы, апублікаваныя на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

* * * 

Журналісты Беларускага Радыё Рацыя Мікола Бянько і Юлія Сівец атрымалі афіцыйныя папярэджанні з Гомельскай абласной пракуратуры аб недапушчальнасці парушэння закона, а ў прыватнасці незаконнай журналісцкай дзейнасці ў рэгіёне.

Інтарэсы журналістаў прадстаўляў юрыст БАЖа, якога старэйшы памочнік Гомельскага абласнога пракурора Дзмітрый Дэбой спачатку не пускаў у кабінет на размову разам з журналістамі, але пасля адмовы Міколы Бянько і Юліі Сівец размаўляць без юрыста, ён пагадзіўся.

Мікола Бянько лічыць папярэджанне палітычнай замовай:

- Мы атрымалі копіі папярэджанняў ад пракуратуры Гомельскай вобласці, якія падпісаны намеснікам пракурора Сушчынскім. Тлумачэнні даваць мы адмовіліся, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, то бок не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх. Відавочна, не выпадкова атрымліваецца, калі выклікаюць у пракуратуру і даюць папярэджанні адразу некалькім журналістам Беларускага Радыё Рацыя. Гэта значыць, што наша дзейнасць не дарэмная, што ўлада нервуецца і мы выконваем свой абавязак, нягледзячы ні на што.

Доказамі ў пракуратуры палічылі матэрыялы, апублікаваныя на сайце Беларускага Радыё Рацыя, паведаміла Юлія Сівец:

- Матэрыялы, дзе яны знайшлі парушэнне закона, - гэта разгорнуты рэпартаж “Забыты Чарнобыль”, матэрыялы для якога збіраліся цягам трох год: пра праблемы ліквідатараў, пра праблемы чарнобыльскіх вёсак у Гомельскай вобласці. Таксама яны дадалі яшчэ адзін матэрыял, каб не было на падставе аднаго матэрыяла. Дадалі матэрыял “Шчодрыкі па-гомельску”, дзе распавядалася пра навагодняе свята, як гомельская моладзь хадзіла, шчадравала цукеркі па горадзе. Відаць, у наступным годзе Шчодрыкі ў Гомелі забароняць.

Таксама парушэнні былі знойдзены ў блогах, размешчаных на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Паводле пракуратуры, Беларускага Радыё Рацыя з'яўляецца замежным сродкам масавай інфармацыі, таму дзейнасць без акрэдытацыі журналістаў забароненая ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international