Міліцыя збівала Паліенку за графіці «Далоў паліцэйскую дзяржаву»

2014 2014-03-06T09:30:40+0300 2014-03-06T09:32:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст Дзмітрый Паліенка

Познім вечарам 4 сакавіка, у дзень беларускай міліцыі, актывіст нацыяна -бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка, які летась неаднаразова адбываў пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту па фальшывых абвінавачваннях, быў затрыманы нарадам ППС побач са свежым графіці "Далоў паліцэйскую дзяржаву".

Затым ён быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС горада Мінска. Беларускія міліцыянты вырашылі адзначыць сваё прафесійнае свята катаваннямі затрыманага. "Ластаўка" г.зн. выварочвання рук закутых у кайданкі, збіццё, брыдкаслоўе, менавіта такім няхітрым чынам пярэваратні ў пагонах ствараюць святочную атмасферу ў аддзяленнях міліцыі. На просьбы затрыманага аказаць яму медыцынскую дапамогу, міліцыянты ніяк не рэагавалі, піша "Беларускі партызан".

У актывіста не засталося іншага выйсця, акрамя як парваць сабе вены зубамі, для таго каб спыніць збіццё. Убачыўшы гэта міліцыянты зусім азвярэлі і ўдарылі актывіста галавой аб сцяну з такой сілай, што ён страціў прытомнасць. Начальнік аддзялення міліцыі, які прыбыў на шум, усё ж выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі былі ў шоку ад убачанага: сам Зміцер, ягонае адзенне, падлога ў камеры, усё было заліта крывёю. Толькі прыбыццё хуткай змагло спыніць збіццё і прадухіліць магчымае забойства. Пасьля чаго Паліенка быў дастаўлены ў 4 гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму былі накладзеныя швы, дыягнаставаная чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія ўдары.

Па дадзеным факце рыхтуецца заяву ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international