Гомельскіх журналістаў-фрылансераў выклікаюць у пракуратуру

2014 2014-03-05T11:21:01+0300 2014-03-05T11:21:01+0300 be

Старшы памочнік Гомельскага абласнога пракурора  Дзмітрый Дэбой позвай выклікаў 5 сакавіка “на гутарку пра выкананне заканадаўства” гомельскіх сяброў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Юлію Сівец і Мікалая Бянько.

“Спачатку памочнік пракурора запрашаў нас на гутарку па тэлефоне, але мы папрасілі даслаць позву. Выкананне якога заканадаўства ён мае на ўвазе, нам невядома”, – паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Мікалай Бянько.

Муж і жонка Мікалай Бянько і Юлія Сівец – журналісты-фрылансеры, яны пішуць для розных незалежных выданняў, у тым ліку і для “Радыё Рацыя”.

Беларускае заканадаўства не дае нават вызначэння такой катэгорыі творчых людзе, як фрылансеры. Прапановы ГА “БАЖ” на гэты конт не знаходзяць водгуку ў беларускіх заканадаўцаў з Палаты прадстаўнікоў. У заканадаўстве аб СМІ сёння адсутнічае само паняцце “журналіст” – ёсць толькі “журналіст СМІ”.

Інтарэсы журналістаў-фрылансераў Бянько і Сівец у пракуратуры будзе прадстаўляць па даверанасці сябра ГА “БАЖ” юрыст Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international