Страйк механізатараў спынены пад пагрозаю звальненьня

2007 2007-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Страйк механізатараў сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці спынены. Учора ўвечары ў кааператыве адбыўся сход, на якім прысутнічалі службоўцы Астравецкага райвыканкама. Патрабаванні механізатараў не выкананыя. Больш за тое, “завадатараў” страйку пагражаюць звольніць.

“Людзей запалохалі, вось і ўсё. Вышлі ўсё на працу. А учора на сходзе службоўцы ўвогуле заявілі, што мы павінны быць удзячныя, што нас не звольнілі… Старшыня кааператыва сказаў, што ва ўсім вінаватыя асобныя “бунтары”, што насамрэч у кааператыве ў нас усё добра. Службоўцы з райвыканкама яго падтрымалі. Карацей, рука руку мые. Цяпер працуем у чаканні звальнення самых актыўных з нас”, – паведамілі механізатары прэс-цэнтру Хартыі’97.

43 механізатары сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці 21 траўня абвясцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст быў выкліканы пазапраўнымі звальненнямі, нявыплатамі прэмій і уразаннем зарплаты, якія практыкуе цяперашняе кіраўніцтва СПК “Варняны”.

Механізатары патрабавалі, каб старшыня кааператыва “Варняны” Уладзіслаў Рук напісаў заяву аб звальненні. Метады кіравання Рука механізатары лічаць пазапраўнымі. На іх думку, старшыня кааператыва не займаецца развіццём прадпрыемства, а аддае перавагу эканоміць сродкі за кошт зарплаты працоўных.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international