Гродна: абласны суд не задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча

2014 2014-03-04T11:42:16+0300 2014-03-05T15:27:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

   3 сакавіка Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча, якую ён падаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абласнога савета. Характэрна, што прызначаны на пасляабедзенны час разгляд скаргі актывіста з найбольш аддаленага раёну ад абласнога цэнтру быў перанесены пасля ажно на 18.30 вечара. Пачынаўся разгляд справаў у залі для грамадзянскіх спраў, а ўвечары скарга Уласевіча разглядалася ўжо ў памяшканні па разглядзе крымінальных спраў.

   Суддзя Вячаслаў Міхневіч, выслухаўшы сведкаў і аргументы Уласевіча, падтрымаў пазіцыю Гродзенскай абласной выбарчай камісіі і скаргу не задаволіў. Трэба зазначыць, што абласная камісія не палічыла дробныя недакладнасці ў біяграфічных дадзеных кандыдата падставай для нерэгістрацыі, як гэта пачаткова вызначыла раённая камісія. Аднак абласная камісія сцвярджае, што паседжанне Савету Гродзенскай абласной арганізацыі АГП па вылучэнні Мікалая Уласевіча кандыдатам па Астравецкай выбарчай акрузе 4 лютага не праводзілася. Мікалай Уласевіч лічыць, што адбываецца яго дыскрымінацыя паводле палітычных матываў.

6 сакавіка пройдзе паседжанне абласнога суда па разглядзе скаргі іншага астравецкага актывіста Івана Крука па нерэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага савету.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international