Расейскія памежнікі 6 гадзін надглядалі і апытвалі беларускага журналіста

2014 2014-03-04T11:39:28+0300 2014-03-04T11:39:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granica_bel25.jpg
Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Расейскія памежнікі 6 гадзін даглядалі і апытвалі беларускага журналіста, карэспандэнта газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі» Паўла Міцкевіча.

Павел Міцкевіч і яшчэ адзін жыхар Гомеля, кіроўца Кастусь Жукоўскі, былі затрыманыя 3 сакавіка на пункце пропуску «Новыя Юркавічы» расейскімі памежнікамі. Па заданні рэдакцыі Міцкевіч рыхтаваў рэпартаж пра жыццё беларускай, украінскай і расійскай вёсак, размешчаных па суседстве, але ў розных дзяржавах. У журналіста і кіроўцы былі ўсе неабходныя дакументы.

Расейскія памежнікі пратрымалі грамадзян Беларусі на мяжы 6 гадзін, склалі адміністрацыйны пратакол і аштрафавалі на 100 расійскіх рублёў нібыта за парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне.

Памежнікаў цікавіла, з якой мэтай наведваў журналіст Украіну, з кім там меў зносіны. Супрацоўнікі памежнай службы скапіявалі ўсе фатаграфіі і дыктафонныя запісы.

«Нас апытвалі некалькі груп памежнікаў. Іх цікавіла ўся мая біяграфія: хто мае бацькі, ці ёсць сям'я, дзеці, сябры. Яны перапісалі ўсе кантакты з мабільных тэлефонаў, асабліва іх зацікавіў нумар мабільнага майго сябра з Кіева. Прыехалі нейкія людзі ў цывільным, адзін з іх прадставіўся «проста Дзмітрыем». Ён выпытваў: што нам расказвалі жыхары ўкраінскай вёскі, што мы там бачылі, чулі. Гэтага чалавека цікавіла чамусьці наша стаўленне да падзеяў ва Ўкраіне. Потым Зміцер у цывільным правёў для нас палітінфармацыю, тлумачачы неабходнасць «выратавання» ўкраінцаў ад іх жа саміх», — распавёў Павал Міцкевіч.

Ён дадаў, што пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама пры выездзе з Украіны на тэрыторыю Расеі ніякіх праблем не ўзнікала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international