Віцебская гарадская арганізацыя ГА БНФ «Адраджэнне» прапанавала ўладам аб’явіць лес пад Віцебскам, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій, мемарыялам

2007 2007-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне» 22 траўня накіравала заяву на імя старшыні Віцебскага райвыканкама Івана Вазміцеля. У звароце прапаноўваецца надаць статус мемарыяла лесу каля вёскі Паляі Віцебскага раёна, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”, дэмакратычныя актывісты Віцебска напрыканцы красавіка наведалі гэтае месца, каб ушанаваць памяць ахвяр рэпрэсій. “Па сведчаннях мясцовых жыхароў, тут, у гэтым лесе НКВД, магчыма, у 1937-1941 гадах праводзіў масавыя расстрэлы людзей», – кажа старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

У лісце адзначаецца, што «гэта месца абазначана памінальным крыжам, але ніякім чынам не абазначана рашэннямі мясцовых уладаў”. Віцебская гарадская арганізацыя ГА БНФ «Адраджэнне» прапаноўвае ўсталяваць на аўтамабільнай дарозе Віцебск – Ліёзна ўказальны знак «Мемарыял Паляі», а таксама ўзгадваць пра гэту трагедыю на ўроках гісторыі ў мясцовых школах. Апроч таго, актывісты аб’яднання прапаноўваюць раённым уладам дапамогу ў зборы гістарычных матэрыялаў па гэтай тэматыцы і выданні брашуры пра падзеі на гэтым месцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international