Суд па справе Віктара Шаршуна адклалі на 6-га сакавіка

2014 2014-03-03T10:46:25+0300 2014-03-03T11:30:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharshun-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. 

 

Суддзя Валерый Есьман, які вядзе працэс, мусіць разгледзець скаргу Віктара Шаршуна пра “нязгоду з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу”. З указаннем менавіта такога прадмета абскарджання пракуратура Цэнтральнага раёна перанакіравала ў суд скаргу Шаршуна, які прасіў правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыянтаў і прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасці.

Пракуратура паведаміла, што зварот грамадзяніна ў частцы, якая тычыцца неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска, накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.

 

***

10.25 - Пачаўся разгляд справы. Працэс вядзе суддзя Валер Есьман, які неаднаразова выносіў рашэнне аб адміністратыўным пераследзе дэмакратычных актывістаў. Суддзя спачатку не хацеў пускаць у залу суда журналістаў, але перапісаўшы іх дадзеныя, усё ж дазволіў прысутнічаць на паседжанні. 


Нагадаем, Вярхоўным судом была прынята Пастанова Пленума "Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і распаўсюдзе інфармацыі аб дзейнасці судоў" (20.12.2013 №11), у якой адзначаецца, што "судам трэба мець на ўвазе, што асноўнай формай рэалізацыі прынцыпу галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя з'яўляецца магчымасць прысутнічаць у адкрытым судовым пасяджэнні асобам, якiя не з'яўляюцца ўдзельнікамі працэсу, журналістам сродкаў масавай інфармацыі. Неабгрунтаванае абмежаванне доступу грамадзян у залу суда не дапускаецца". 

 

11.10 - далейшы разгляд справы адклалі на 6-га сакавіка, паколькі сёння не з'явіліся сведкі па справе з боку міліцыянтаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international