viasna on patreon

Напад у студэнцкім гарадку БДУ

2007 2007-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учорашняя акцыя “Не адмене льгот!” у студэнцкім гарадку БДУ каля плошчы Незалежнасці скончылася затрыманнем двух чалавек і нападам людзьмі ў цывільным на дзяўчыну, як высветлілася пазней, Таццяну Цішкевіч. Пра гэта паведамляе Хартыя'97.

Падчас акцыі Таццяна знаходзілася сярод удзельнікаў, пасля таго як усё разышліся, двое ў цывільным накінуліся на яе і, як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 сама Таццяна, пачалі хапаць яе "за рукі, шыю, спрабавалі сілком кудысьці цягнуць".

"Натуральна, я спалохалася, стала клікаць на дапамогу. Да шчасця, мінакі хутка зрэагавалі на мой крык, і хуліганам давялося сысці", – распавяла дзяўчына.

Відаць, гэта дзейнічалі супрацоўнікі АМАПа ці КДБ. Таццяна ж абышлася сінякамі на руках, моцна баліць шыя. Дзяўчына ўпэўненая, "што такія выпадкі нельга пакідаць без увагі. "Напад у студэнцкім мястэчку БДУ сярод белага дня на дзяўчыну! Гэта бяспраўе. Я абавязкова буду звяртацца ў аддзяленне міліцыі і пракуратуру для высвятлення асобы і пакарання хуліганаў, якія нападалі на мяне", – паведаміла Таццяна Цішкевіч.

Нагадаем, што ўчора ў Менску пасля прыняцця "палатай прадстаўнікоў" законапраекта аб адмене льгот, да будынка Дома ўрада на плошчы Незалежнасці прыйшлі некалькі дзесяткаў студэнтаў з самаробнымі плакатамі. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія дзяжурылі ля будынка Дома ўрада, адабралі ў маладых людзей плакаты, а потым пачалі затрымоўваць актывістаў. Моладзевых актывістаў Яна Міхайлава і Мікалая Коршунава сёння будуць судзіць. У дачыненні актывістаў складзены пратакол па артыкуле 23.34 – "парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства