Салігорскі актывіст АГП паўторна скрадзіцца ў Генпракуратуру на мясцовую “раёнку”

2014 2014-03-02T09:53:17+0300 2014-03-02T09:53:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральная пракуратура “адфутболіла” ў пракуратуру Мінскай вобласці скаргу намесніка старшыні Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочкі, датычную паршуэння рэдакцыяй салігорскай выкакнкамаўскай газеты “Шахцёр” закона “Аб зваротах грамадзян”. Партыец накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру нанова.

Выканання дзеючага заканадаўства ад мясцовай раёнкі Віктар Малочка патрабуе з ліпеня мінулага году. Партыец намагаўся, каб рэдакцыя апулікавала артыкулы, прысвечаныя неабходнасці будаўніцтва ў Салігорску новай паліклінкі ды халатнай рэканструкцыі вуліцы Багмолава. Адказу на свой афіцыйны запыт спадар Малочка не атрымаў, а абскарджванне парушэння закона “Аб зваротах грамадзян” у пракуратуры рознга роўню зацягнулася на доўгія месяцы.

Апошні адказ Віктар Малочка атрымаў з пракуратуры Мінскай вобласці, хоць звяртаўся ён ужо да Генеральнага пракурора.

- Пракурор Мінскай вобласці Лаўрухін аніякіх парушэнняў заканадаўства ў гэтай справе не выявіў, хоць адказ на мой запыт з рэдакцыі газеты “Шахцёр” не прыходзіць мне ужо паўгады. Мне зноўку кажуць, што адказ дзесці ў рэдакцыі маецца, і я павінен сам схадзіць ды атрымаць яго там. З гэтым я катэгарычна не згодзен і настойваю, каб адказ быў мне дасланы, як таго патрабуе дзеючае заканадаўства, - кажа салігорскі актывіст Аб’ядананай грамадзянскай пратыі.

У выпадку атрымання чарговай адмовы ў задавальненні скаргі Віктар Малочка збіраецца патрабаваць адказу ад рэдакцыі газеты “Шахцёр” праз суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international