Рэчыца: незалежны кандыдат атрымаў папярэджанне

2014 2014-03-01T09:04:25+0300 2014-03-01T09:04:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechica-agit-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лютага на паседжанні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі было вынесена папярэджанне кандыдату ў дэпутаты райсавету, каардынатару кампаніі «Гавары праўду!» Алегу Шабетніку. Як паведаміў назіральнік Валер Пуціцкі, папярэджанне было вынесена за тое, што давераная асоба кандыдата збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму». «27 лютага кандыдат у дэпутаты Алег Шабетнік праводзіў пікет у вёсцы Перавалока. Тым часам яго давераная асоба збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму». Тут жа прыехаў старшыня раённай камісіі Рыгор Якушаў, выхапіў у яе подпісы і выклікаў міліцыю. А сёння кандыдату ў дэпутаты вынеслі папярэджанне. Хоць, напрыклад, калі яго давераная асоба збірала подпісы – што не забаронена законам, то чаму вінаваты кандыдат? Ён што – павінен быў забараніць ёй?», - пракаментаваў назіральнік.

Алег Шабетнік балатуецца ў раённы Савет дэпутатаў па Караваціцкай акрузе №35.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international