Кобрын: звальненне кандыдата тлумачаць прафнепрыдатнасцю

2014 2014-02-28T14:39:06+0300 2014-02-28T14:39:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garbacheuski-viktar-kobryn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Гарбачэўскі

Віктар Гарбачэўскі

“Нічога асабістага, загадалі звольніць,” -- гэтыя словы пачуў у свой адрас ад дырэктара прыватнага прадпрыемства “Велпак-Кобрын” Андрэя Безэ сябра аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Віктар Гарбачэўскі з Кобрына, які балатуецца кандыдатам ў дэпутаты гарадскога савета.

Па словах Віктара, гэта стала для яго поўнай нечаканасцю. Яшчэ дзень таму дырэктар сказаў: ты балатуешся ў дэпутаты, твая справа, але я перазаключу кантракт яшчэ на 3 месяцы (В.Гарбачэўскі ўладкаваўся тры месяцы таму на трохмесячны выпрабавальны тэрмін, які заканчваўся 8 сакавіка). Дырэктар не казаў пра прафнепрыдатнасць.

У выніку Гарбачэўскі вырашыў напісаць заяву па ўласнаму жаданню, бо ў такіх варунках працаваць будзе немагчыма.

Дырэктар А.Безэ спачатку не хацеў каментаваць звальненне. Затым сказаў, што яго віны няма, проста Гарбачэўскі аказаўся дрэнным спецыялістам, а прыкрывае сваю нікчэмнасць выбарамі.

Сустаршыня партыі БХД Георгій Дзмітрук адзначае, што ў Кобрыне добра ведаюць Віктара Гарбачэўскага як высокакласнага эканаміста. Пакуль Дзмітрук займаўся бізнэсам, ён працаваў у яго, затым працаваў на Кобрынскім заводзе аграпрамысловага машынабудавання начальнікам планава-эканамічнага аддзела.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international