Суд зарэгістраваў Ільлю Дабратвора кандыдатам

2014 2014-02-28T09:36:28+0300 2014-02-28T09:36:28+0300 be

Менск ігарадзкі суд скасаваў рашэньне выбарчых камісіяў Заводзкага раёну і Менску, якія былі адмовіліся зарэгістраваць грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога савету.

Ільля Дабратвор балятуецца па першай менскай акрузе.

Раней Менскі гарсуд адмяніў рашэньні Ленінскай раённай і Менскай гарадзкой выбарчых камісіяў пра нерэгістрацыю ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарсавету актывіста партыі «Справядлівы сьвет» Мікалая Дылько.

Берасьцейская абласная выбарчая камісія зарэгістравала сацыял-дэмакрата Генадзя Ігумнава кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага гарсавету.

Усяго ў рэгістрацыі адмовілі 353 кандыдатам. Больш за 100 скаргаў на адмову суды ўжо разгледзелі.

Тым часам зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю. Ім даецца магчымасьць адзін раз бясплатна выступіць па мясцовым радыё.

Мясцовыя выбары пройдуць 23 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international