На беларуска-украінскай мяжы затрымалі журналіста

2014 2014-02-27T14:31:10+0300 2014-02-27T14:31:11+0300 be

На мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута памежнікі затрымалі гомельскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Анатоля Гатоўчыца.

Па словах Анатоля Гатоўчыца, яго падазраюць у тым, што ён парушыў парадак прабывання ў памежнай зоне.

Журналіст прыехаў на памежны пераход з мэтай падрыхтоўкі матэрыялу пра тое, як змянілася сітуацыя на мяжы ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне.

“Я падышоў да старэйшага змены, паказаў пасведчанне карэспандэнта БелаПАН і папрасіў пракаментаваць сітуацыю на мяжы на сёння – ці змяніўся паток людзей у абодва бакі. Памежнік ўзяў пасведчанне, пайшоў нешта высвятляць, потым запатрабаў дакументы, якія пацвярджаюць асобу”, - распавёў Анатоль Гатоўчыц.

Паколькі журналіст не прад’явіў пашпарт адразу з пасведчаннем, яго затрымалі для высвятлення абставін. Ідзе разбіральніцтва. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international