Прызначана дата суда ў справе Віктара Шаршуна

2014 2014-02-27T13:44:47+0300 2014-02-27T13:55:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharshun-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

У панядзелак 3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна а 10-й гадзіне пачнецца разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбіральніцтва.

Паводле міліцэйскага пратаколу, Віктар Шаршун абвінавачваецца ў па артыкулах 23.4 (у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі) і 23.5 (у абразе супрацоўнікаў міліцыі) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Валерый Есьман, які будзе весці працэс, таксама мусіць разгледзець скаргу Віктара Шаршуна пра “нязгоду з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу”. З указаннем менавіта такога прадмета абскарджання пракуратура Цэнтральнага раёна перанакіравала ў суд скаргу Шаршуна, які прасіў правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыянтаў і прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасці.

Прыняўшы такое нестандартнае рашэнне па скарзе Віктара Шаршуна, пракуратура паведаміла, што яго зварот у частцы, якая тычыцца неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска, накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international