Скасаваная рэгістрацыя апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты

2014 2014-02-27T11:22:19+0300 2014-02-27T11:22:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пасяджэнні 26 лютага гарадская выбарчая камісія скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Анатоля Заўялава. Ён вылучаўся партыяй па магілёўскай Сасновай выбарчай акрузе №18.

Прычынай для скасавання рэгістрацыі стала тое, што ў дэкларацыі аб маёмасці і прыбытках А.Заўялаў не ўказаў 75 акцыяў ААТ "Гомельдрэў", якімі ён валодае. Раней А.Заўялаў з гэтай жа прычыны не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты аблсавету.

Таксама на пасяджэнні былі зарэгістраваныя давераныя асобы некаторых кандыдатаў у дэпутаты, а таксама прадстаўніка кандыдата па фінансавых пытаннях аднаго з кандыдатаў.

Акрамя таго, выбарчая камісія зацвердзіла прыкладны тэкст інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты.

"Магілёўская вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international