Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся ў калёніі з бацькамі

2014 2014-02-27T10:11:15+0300 2014-02-27T10:11:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спатканьня. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканьне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.

Вольга Гайдукова дадала, што «Андрэй вельмі хоча дадому». «8 траўня яго ўжо павінны вызваліць, таму засталося, уласна, два з капейкамі месяцы. Дык што чакаем зь нецярпеньнем», - адзначыла маці палітычнага вязьня.

Нагадаем, 1 ліпеня актывіста апазыцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўленьня кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калёніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.

"Віцебская вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international