Салігорскі тэлеканал дыскрэдытуе незалежнага назіральніка (відэа)

2014 2014-02-27T09:53:41+0300 2014-02-27T10:00:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

У сваім апошнім рэпартажы пра выбары ў мясцовы Савет дэпутатаў Салігорскі тэлевізійны канал заняўся дыскрэдытацыяй тутэйшага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэту Леаніда Мархоткі, які ажыццяўляе доўатэрміновае назіранне за ходам выбарчай кампаніі на Салігоршчыне.

Аўтаркай рэпартажу з’яўляецца галоўная рэдактарка тэлеканала Святалана Скрыпнік. Яна не агучвае прозвішча назіральніка, але падчас закадравых абвінавачванняў у нетактоўнасці, нястрыманасці ды некампетэнтнасці камера паказвае праваабаронцу з БХК. Галоўная рэдактарка СТК прыпісвае Леаніду Мархотку ўмяшальніцтва ў працу выбарчай камісіі, якое, гледзячы па кадрах, выявілася ў паднятай руцэ назіральніка.

Не грэбуе галоўная рэдактара Салігорскага тэлеканала і адкрытай хлуснёй. Як адзначаў праваабаронца яшчэ адразу пасля паседжання, прапанова паставіць усяго толькі агучванне яго просьбы на галасаванне выбаркаму была катэгарычна адкінута старшынёй камісіі Людмілай Цыбулёнак. Аднак у эфіры СТК было заяўлена, што “члены камісіі не далі дазволу для пікеровачнай дыскусіі, хоць гэтае пытанне ставілася на галасаванне выбарчай камісіі”. Падсумоўвае Святлана Скрыпнік свае высновы пра некампетэнтнасць незалежнага назіральніка вядомым прапагандыскім штампам “Як ёсць, так ёсць”.

Зрэшты, калі не ўсе, дык некаторыя кропкі над “і” можа паставіць той факт, што дырэктар вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» Аляксандр Разнярыца сам з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў па Салігорскай выбарчай акрузе №20. Ці з’яўляецца вышэйзгаданая рэдакцыйная палітыка яго тэлеканала праявай тактоўнасці і кампетэнтнасці, пытанне з разраду рытарычных. Адно можа канстатаваць дакладна: падобныя сюжэты з’яўляюцца яскравым сведчаннем нежадання бачыць незалежнае назіранне на гэтых выбарах.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Салігорскі тэлеканал дыскрэдытуе незалежнага назіральніка (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international