У Бярозаўскім райвыканкаме сумачкі адбіраюць “для камфорту”

2014 2014-02-26T18:01:07+0300 2014-02-27T15:41:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам адказаў на скаргу, якую пакінулі ў кнізе заўвагаў стараста аднаго са шматкватэрных дамоў Тамара Шчапёткіна і сябра савета гэтага дома Святлана Свірская.

12 лютага жанчын не дапусцілі на прыём да старшыні райвыканкама Юрыя Наркевіча. Калі падыйшла іх чарга, іх паклікалі ў прыёмную, але загадалі пакінуць сумачкі. Жанчыны запратэставалі, паколькі там знаходзіліся дакументы, грошы і асабістыя рэчы. Сакратарка райвыканкама і ўпраўсправамі райвыканкама Вольга Шып засланілі сабою дзверы старшыні і сказалі, што жанчыны не пойдуць наогул, паколькі нібыта не запісаны на прыём, а можа прайсці толькі Галіна Язерская, якая запісвалася. Язерская запратэставала, што папярэджвала, што з ёю будуць яшчэ 2 прадстаўнікі савета дома, бо ўсе яны па аднаму пытанню. Але жанчыну ніхто не слухаў.

На пытанне жанчын, на якой падставе ім патрэбна пакідаць асабістыя рэчы, юрыст райвыканкама Яўген Кашталян сказаў: мы вам дашлем у пісьмовай форме.

Жанчыны пакінулі скаргу ў кнізе заўвагаў.

Адказ за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка не столькі здзівіў, як рассмяшыў і абурыў жанчын. Бо, аказваецца, “жанчыны не ў сваю чаргу хацелі пайсці. Спачатку патрэбна было прапусціць яшчэ дваіх, што прыйшлі пазней, але былі запісаныя на прыём”. Вось, калі б перачакалі ўсіх, то трапілі б, а так самі вінаватыя: не дачакаліся, маўляў.

Яшчэ паведамілі пра тое, што “прапануюць здымаць вопратку і пакідаць сумачкі і пакеты, каб заяўнікам на прыёме было камфортней сябе адчуваць, і каб не горача”. Але, па словах Святланы Свірскай, па-першае, ім не прапанавалі, а прымушалі, а па-другое, ёй на прыёме са сваёй сумачкай у руках, дзе ляжаць грошы і асабістыя рэчы, куды камфортней, чым калі яна застанецца ў прыёмнай без дагляду.

Жанчыны яшчэ чакаюць адказ з пракуратуры. Яны папрасілі пракурора раёна даць прававую ацэнку дзеянняў работнікаў райвыканкама, датычных да гэтай гісторыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international