КОЛЬКАСЬЦЬ ЗАБАРОНЕНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА: УЛАДЫ ЛІКВІДУЮЦЬ “ФОНД ІМЯ БРАТОЎ ЛУЦКЕВІЧАЎ”

2003 2003-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасьня ў Вярхоўным Суддзе Беларусі адбудзецца першае судовае паседжаньне па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Фонд братоў Луцкевічаў”.
Зыск аб ліквідацыі гэтай арганізацыі быў пададзены Міністэрствам юстыцыі на падставе таго, што юрыдычны адрас, па якім зарэгістраваная арганізацыя, знаходзіцца ў шматкватэрным доме. Тымсамым, маўляў, парушаюцца нормы, усталяваныя Жыльлёвым кодэксам адносна выкарыстаньня жыльлёвых памяшканьняў выключна дзеля пражываньня грамадзянаў. Таксама грамадзкае аб’яднаньне абвінавачваюць у тым, што яно груба парушала правілы справаводзтва.
Каардынатар сістэмы калектыўнай абароны няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юры Чавусаў адзначае той факт, што факталягічны зьмест дадзенага зыску будуецца ў значнай ступені на тых матэрыялах, што былі атрыманыя Міністэрствам юстыцыі ад самой арганізацыі. Гэтыя матэрыялы былі прадастаўленыя ў адказ на запыт міністэрства – аналягічныя запыты былі накіраваныя і дзесяткам іншых грамадзкіх аб’яднаньняў. Такім чынам, у хуткім часе па матэрыялах гэтых масавых праверак могуць быць пададзеныя зыскі аб ліквідацыі і іншых аб’яднаньняў Беларусі.
ГА “Фонд братоў Луцкевічаў” – гэта ўжо дзесятая няўрадавая арганізацыя, якой цягам апошніх месяцаў прад’яўлены зыск аб закрыцьці

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international